Я люблю родную мову

Выхаваўчы патэнцыял беларускай народнай культуры

         З дзяцінства чалавек павінен ганарыцца сваёй нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму, ведаць мову, цікавіцца культурай свайго краю. 

На працягу ўсёй гісторыі беларускі народ назапашваў самабытную нацыянальную культуру.

Нацыянальная культура – сукупнасць традыцый, звычаяў, каштоўнасцей і правіл паводзін, агульных для прадстаўнікоў усёй нацыі.

Нацыянальная культура змяшчае ў сабе прафесійную, штодзённую і спецыялізаваную галіны культуры. Ахоплівае субкультуры ўсіх вялікіх сацыяльных груп і асобных этнічных груп. Яна аб’ядноўвае людзей, якія жывуць на вялікіх тэрыторыях і не абавязкова звязаны паміж сабой кроўнымі адносінамі.   Абавязковай умовай з’яўлення нацыянальнай культуры лічыцца новы тып камунікацый, звязаны з адкрыццём пісьменнасці. Пра з’яўленне нацыянальнай культуры можна гаварыць толькі тады, калі фарміруецца літаратурная мова і нацыянальная літарутура. У якасці галоўнай умовы заахвочвання народа да сваёй культуры разглядаеццца сістэма адукацыі.

Галоўнай часткай нацыянальнай культуры з’яўляецца культура выхавання дзяцей, якая развівае выпрацаваныя нормы і правілы.

Народная педагогіка змяшчае ў сабе легенды і паданні, фальклор, абрады, святы, гульні, увасабляе ў сабе скарбы рамяства, мастацтва, якія створаны на працягу стагоддзяў і предаюць нам прыёмы працы, паводзін, характар і многае іншае. Народная педагогіка, як патрабуе таго адраджэнне нацыянальнай школы, павінна ўсебакова пранікаць у свядомасць і сэрца на ўсіх узроставых навучальна-адукацыйных этапах сістэмы, праз кожны адукацыйны момант, праз усе прыёмы на занятках і паўсядзённым жыцці.

Спецыфіка народных ведаў змяшчаецца менавіта ў тым, што ім можа паспяхова авалодаць кожнае дзіця дошкольнага ўзросту. Няхай гэты шлях пачынаецца з простага ўваходжання ў мір народных уяўленняў і звячаяў, народнага мастацтва і народных гульняў.

Вялікая роля ў заахвочванні дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай культуры надаецца спецыялістам дашкольнай установы. Неабходна, каб педагогі былі шчырымі прыхільнікамі адраджэння беларускай культуры. Яны першыя сваёй эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотай да роднага слова павінны зацікавіць дзяцей нацыянальным наследдзем свайго народа. Неабходна, каб атмасфера кожнай дашкольнай установы была насычана творчасцю, пошукам, рэалістычнай адзнакай вынікаў, таму што дзейнасцю па фарміраванню любові да роднага краю дзеці павінны быць зацікаўлены. Працуючы, неабходна памятаць адну вядумую ісціну: нішто не адбудзецца само па сабе – без сумесных намаганняў.

         Для дзяцей даступнымі і цікавымі з’яўляюцца такія жанры народнай творчасці, як калыханка, казкі, легенды, прымаўкі і прыказкі, загадкі, песні, танцы. Усе гэтыя жанры  творчасці выконваюць важную ролю маральна-выхаваўчую функцыю.

Дасягненні народнай педагогікі павінны заняць месца і ў сямейным выхаванні, у арганіцацві адпачынку і правядзенні вольнага часу.  З самага рянняга ўзросту неабходна знаёміць дзяцей з даступнымі па зместу казкамі, патупова ўскладняць змест, а потым заахвочваць дзяцей да самастойнага складання сказак, да развіцця фантазіі і выдумкі. Пабуджаць цікавасць да свайго радавода, сям’і, выхоўваць пачуццё годнасці за творчыя ўчынкі старэйшага пакалення, фарміраваць пачуццё павагі до роднай хаты. Значную эфектыўнасць у выхаваўчай працы па заахвочванню дзяцей да нацыянальнай культуры набывае ўключэнне дзяцей у розныя віды дзейнасці. Стварэнне неабходных умоў нацыянальна-патрыятычнага выхавання дашкольнікаў прадугледжвае выкарыстанне комплекса форм, метадаў і сродкаў, накіраваных на фармірованне грамадскасці.

Асноўныя формы і матады, якія выкарастоўваюцца па заахвочванню дзяцей да народных традыцый.

  • Спецыяльна-арганізаваныя заняткі па азнаямленню з народным мастацтвам (“Народныя майстры Беларусі”, “Знаёмства з працай ганчара” и др.);
  • Стварэнне музейных экспазіцый;
  • Экскурсіі ў музей, на выставы;
  • Сустрэчы з народнымі майстрамі, наведванне майстэрні;
  • Святы і забавы;
  • Разгляд ілюстрацый да казак, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
  • Дыдактычныя і сюжэтна-ролявыя гульні; (“Упрыгожым ляльцы хату да свята”);
  • Чытанне твораў і тэатральныя пастаноўкі;
  • Слуханне беларускіх мелодый, выкананне твораў на беларускай мове.

Усе пералічаныя формы і метады рэалізуюцца праз розныя віды дзейнасці дзяцей у дашкольнай установе.

Матэрыял падрыхтавала Т.М.Хадаронак

свернуть

Беларускія святы

КАЛЯДЫ

Каляды - народнае зімовае свята. Працягваюцца дванаццаць дзён. У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят займала 1-е месца. Каляды шчыльна пераплецены з народнымі святочнымі звычаямі. Наладжвалі калядаванне, варажбу, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні. На Беларусі калядоўшчыкаў звалі па-рознаму: «каляднікі», «звездары», «шчадраванцы», «шчодры», «цары», «конікі, цыганы», «шчадруючыя госці», «кабылу водзяць», «каза ходзіць». Прыходу калядоўшчыкаў сяляне чакалі з нецярпеннем. У народзе казалі: «Каляда прыйдзе — добры год будзе», «Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць», «Чыю хату каза міне, там цэлы год нялюдскае жыццё будзе».

ГУКАННЕ ВЯСНЫ

 Гуканне вясны - старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму. Пяклі печыва ў выглядзе птушак і раздавалі дзецям. Часам дзяўчаты бралі палатно і хісталі яго, падкідваючы на ім уверх печаных жаваронкаў. Гэта як бы імітыравала палёт і павінна было паскорыць вяртанне птушак з Выраю. Адным з першых кожную вясну прылятаў жаўрук. Ён і лічыўся «вястуном» вясны. 

 

УЗОРЫ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ

Узоры беларускай душы. Многія з нас хацелі б пачуць галасы сваіх продкаў, даведацца, пра што думалі, аб чым марылі ў старажытнасці пакаленні беларусаў, што яны любілі, чаго баяліся, каго паважалі і што хацелі б расказаць нам, сваім нашчадкам. Гэта магчыма дзякуючы старадаўнім тканым і вышываным вырабам, якія захаваліся да нашага часу. Калі ўважліва прыгледзецца да чароўных узораў, то ў іх шмат чаго можна “прачытаць”. Арнамент – гэта своеасаблівая кніга народнай мудрасці. У пасланнях нашых продкаў сканцэтраваны просьбы, мары, надзеі, добрыя пажаданні родным і блізкім, адчуванні шчасця ці смутку і многае іншае. 

МАСЛЕНІЦА

Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё і сілы ўсяму жывому. У гонар Сонца спачатку пяклі праснакі, а калі навучыліся гатаваць цеста з закваскі, сталі пячы бліны. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.

Падчас Масленіцы гулянні працягваліся ўвесь тыдзень. Ніводнае свята не праходзіла так весела і разгульна. Лічылася, што калі ўволю не пацешыцца на Масленіцу – жыць у горкай бядзе

Матэрыял падрыхтавалі:

Т.М.Хадаронак

Я.І.Марозава

свернуть

Асаблівасці работы педагога установы дашкольнай адукацыі па заахвочванню дзяцей да нацыянальнай культуры праз народныя святы і звычаі

Дзіцячае свята – адна з найбольш эфектыўных форм педагагічнага ўздзеяння на падрастаючае пакаленне. Свята ўвошуле, а дзіцячае – прынята ўяўляць як з’яву эстэтыка-сацыяльную, інтаграваную і комплексную. Толькі адно слова “свята” прымушае хутчэй біцца сэрца кожнага дзіця. Са святам звязаны самыя вялікія і светлыя ўспаміны. Масавасць, эмацыянальная ўзнёсласць, каляровасць , аб’яднанне фальклора з сучаснасцю, адпавядаюць святочнай сітуацыі, спрыяе больш поўнаму мастацкаму асэнсаванню дзецьмі гістарычнага наследдзя мінулага і фарміравання патрыятычных пачуццяў, навыкаў маральных паводзін у цяперашнім часе.

Асаблівая ўвага ў вырашэнні гэтых задач маюць народныя святы і абрады. Пры правядзенні народных святаў у дашкольнай установе педагогі павінны ўлічваць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя якасці выхаванцаў:

· Узроставыя асаблівасці дзяцей

· Палавую прыналежнасць

· Адносіны дзяцей і іх бацькоў да абрадаў і звычаяў

1. Узроставыя асаблівасці дзяцей.

Назіранні за паводзінамі дзяцей розных узростаў сведчаць аб тым, што ў дзецей старшага дашкольнага ўзросту цікавасць да правядзення народных святаў ўзрастае.

Дзеці становяцца больш інфармаванымі. З’яўляюцца святы, якія ім падабаюцца, якіх яны чакаюць; віды дзейнасці, заняткі, якім яна надаюць перавагу.

2. Палавая прыналежнасць.

Назіранні сведчац, што хлопчыкі і дзяўчынкі па-рознаму ставяцца да да народных святаў. Хлопчыкаў прыцягваюць магчымасць паказаць актыўнасць, уступіць у гутарку з аднагодкамі і дарослымі. Дхяўчынак больш прываблівае магчымасць паказаць свае пачуцці, спевы, танцы, касцюмы, прыгажосць, размовы са старэйшімі. 3. Отношение к праздникам и обрядам.

Гэта якасць з’яўляецца найбольш выразнай у дашкольнікаў. Дзеці па-рознаму рыхтуюцца да святаў, якія праводзяцца дома, у дашкольнай установе. Ёсць такія дзеці, у якіх якасці вельмі ярка расрываюцца ў час падрыхтоўкі і правядзхення свята. Яны вельмі актыўныя, паказваюць непасрэдныя эмоцыі, пачуцці. Удзел у святах выклікае ў іх задаволенасць. Яна ўступаюць у зносіны з дарослымі пры падрыхтоўцы да свята, добра ўзаемадзейнічаюць з равеснікамі тады, калі неабходна дапамагчы пры падрыхтоўцы свята. У такіх дзяцей з узростам павялічваецца патрэбнасць удзелу у падрыхтоўцы да свята. У многіх выхаванцаў гэтыя якасці выяўляюцца ў якасці цікавасці і пазітыўных адносін да свята.

Пры правядзенні свят абавязкова улічваюцца адносіны бацькоў да тао ці іншага мерапрыемства і іх згода на ўдзел для дзіцяці.

Амаль кожны з нас ведае такія святы, як Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, купалле і інш. Народныя святы і абрады беларусаў выразна падпарадкаваны гадавому абароту Зямлі вакол Сонца. Планаванне работы педагога па заахвочванню дзяцей да нацыянальнай культуры праз выкарыстанне народных святаў можна падпарадкаваць народнаму календару.

Матэрыял падрыхтаваны

намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці

Т.М.Хадаронак.

свернуть

Размалёўкі

Размалёўкі на тэматыку беларускіх казак.

Кніжка-расфарбоўка

Старонка з расфарбоўкамі

 

Размалёўвайце, як жадаеце, калі ласка!

свернуть

Народныя казкі для дзетак

Інтэрактыўная гульня "Беларускае адзенне"

Меню раздела